Вы просматриваете: Главная >Архив рубрики ‘Мая Радзiма Беларусь

Лёгкі хлеб

Касіў на лузе касец. Змарыўся і сеў пад кустом адпачыць. Дастаў торбачку, разьвязаў і пачаў есьці. Выйшаў з лесу галодны воўк. Бачыць — касец пад кустом сядзіць і нешта есьць. Падыйшоў да яго воўк: — Ты што ясі, чалавеча? — Хлеб, — адказвае касец. — А ён смачны? — Дзіва што смачны! — Дай мне пакаштаваць. — Калі ласка! Адламаў касец кавалак хлеба […]

Сынок-з-кулачок

Жылі дзед і баба. І быў у іх сынок. Ды такі малы, што з-пад шапкі не відаць. Ня большы за кулак. Так дзед з бабай яго і звалі: сынок-з-кулачок. Паехаў аднойчы дзед араць, а бабе сказаў, каб згатавала абед ды прынесла яму на поле.Баба згатавала абед ды кажа да сына: — Каб ты быў большы, дык занёс бы […]

Залатая яблынька

Жыў дзед і баба. І былі ў іх дочкі — дзедава дачка і бабіна дачка. Дзедаву дачку звалі Галя, а бабіну — Юля. Баба сваю родную дачку песьціла, даглядала, а дзедаву ў чорным целе трымала і ўсё шукала прычэпкі, каб ізь сьвету зьвесьці. Пайшоў аднойчы дзед на кірмаш, купіў бычка-трацячка. Прывёў дахаты і кажа дочкам: […]

Хітры вол

Пайшоў вол сена касіць. Косіць, завіхаецца, на неба паглядае: ці не відаць адкуль хмары? «За пагоду, — думае, — сена насушу, стог ськідаю, тады і зіма не страшна». Ідзе воўк. Загледзеўся на вала. — Ты бык? — пытаецца. — Не, я вол. — Сена косіш? — Кашу. — Рагамі грабеш? — Грабу. — Хвастом падграбаеш? […]

Сава і дзяцел

Не пасьпела яшчэ і разьвіднецца як сьлед, а дзяцел Тук Туковіч ужо ўсхапіўся за работу. Ён так забарабаніў па старой хвоі, ажно рэха пайшло па ўсім лесе. У гэты час суседка яго, сава-Неразумная галава, толькі пачынала ўкладацца спаць. — Тук-тук-тук! Стук-стук-стук! — раптам пачула яна вясёлую дзятлаву песьню. Высунула сава галаву з дупла. — Ці […]

Заяц і Вожык

У вадзін ясны сонечны дзень стаяў вожык каля дзьвярэй свайго дому, склаўшы рукі на жываце, і напяваў песеньку. Сьпяваў ён сваю песеньку, сьпяваў і раптам уздумаў: «Пайду я на поле ды на сваю бручку зірну. Пакуль мая жонка дзяцей мые ды апранае, я пасьпею і ў поле схадзіць і вярнуцца дадому». Пайшоў вожык і сустрэўся […]

Беларускія казкі

Государственные праздники РБ

Государственные праздники Беларуси, другие праздничные и памятные дни, отмечаемые в стране День Конституции 15 марта 1994 года была принята Конституция независимой Республики Беларусь. День единения народов Беларуси и России Главный праздник Союзного государства Беларуси и России отмечается 2 апреля. Именно в этот день в 1996 году Президенты России и Беларуси Борис Ельцин и Александр Лукашенко подписали […]

Беларускі фальклор для дзяцей

Цяжка знайсці больш каштоўны матэрыял для далучэння дашкольнікаў да беларускай нацыянальнай культуры, чым дзіцячы фальклор і народныя гульні. Творы вуснай народнай творчасці змалку ўваходзяць у дзіцячае жыццё; на прыкладзе знаёмых вобразаў (кот, гусі, каза), праз нескладаныя сюжэты выхоўвае веру ў дабро, справядлівасць, раскрывае маральна-этычныя погляды белрусаў, дае магчымасць прывіць любоў і павагу да роднага слова. […]

Пачынаем размауляць па-беларуску

Парады бацькам, ці вучымся разам з дзецьмі гаварыць па-беларуску! Родная мова, якой авалодваюць дзеці ў зносінах з дарослымі, з’яўляецца галоўным сродкам засваення імі культуры свайго народа, фарміравання нацыянальнай самасвядомасці. У родным слове, па сцвярджэнні вялікага рускага педагога К. Д. Ушынскага, народ клапатліва захоўвае «ўвесь след свайго духоўнага жыцця». Матчына мова, мова бацькоў, продкаў з’яўляецца і сродкам, […]